Ланцуг
вернуться

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Кранутае агнём рабін лета саступае настырнай, няўмольнай восені. Хутка дажджы, халады, адзінота… Ці вытрымае Ганна? Яна нават не ўяўляе свайго існавання без каханага. Трывога, непакой, тужлівы гнёткі сум навальваўся на дзяўчыну і золкім туманом агортваў душу.

Задоўга да прызначанага часу яна чакала каханага на іхнім улюбёным месцы. Вось і знаёмыя, родныя крокі на вузкай сцяжынцы, і між дрэў замільгала яго куртка…

— Мой дарагі, любы!»

Усё гатовы дараваць табе за гэтыя словы, за інтанацыю іх, нават калі яны выскачылі ў цябе выпадкова — ведаеш, бывае, палец выб’е на камп’ютэрнай клавіятуры не тую літару, захочаш паправіць, прыгледзішся, а, аказваецца, з такой нібыта «памылкай» слова якраз-такі ажывае… Усё б дараваў, каб не:

«… — Няўжо мы больш не ўбачымся, Валянцін?!

— Не кажы так, Ганна! Не ўяўляю будучыні без цябе!

— Я таксама, Валянцін!

Гарачы шэпат закаханых заглушыў шум акружаючага лесу. Вусны іх зліліся ў доўгім, гарачым пацалунку. Дзяўчына не магла высіліцца з нечакана ўчэпістых абдымкаў хлапца. Ды і не мела намеру вызваляцца…

І калыхалася, як на нябесных арэлях, спелая поўня над імі… Невыказна-салодкі віхур закружыў, падхапіў іх і панёс, панёс туды, да зор… Поўня наблізіла свой круглы, цікаўны твар і схілілася над імі… Зоркі гайдаліся, целы спляліся, у вушах гучала сімфонія кахання!!!

…А потым радасныя, ашаломленыя, уражаныя незямным адчуваннем, развітваліся яны, і давалі клятву не жыць адно без аднога…

Паехаў! Усё асірацела без яго. Ганна вырашыла, чаго б ёй тое ні каштавала, чакаць. Колькі спатрэбіцца, хоць цэлую…

А яшчэ праз месяц дзяўчына даведалася, што неўзабаве ў Валянціна вяселле з нейкай там гарадской. Якая вераломная здрада! Гэтага Ганулька нават не чакала.

Плач пад ігрушай…»

Канец.

Вось так.

Значыць, так яно ўсё адбывалася? Тым скончылася? А я і не ведаў. Лясная краска, дзікая архідэя ахвяравала ўсю сваю прыгажосць, маладосць і цноту легкадумнаму донжуаністаму прайдзісвету — мне, які толькі і трымаў у галаве пакарыстацца нявіннай дзяўчынай, а потым спакойна адчаліць на ўласнае вяселле, пакінуўшы бедную плакаць? Некалі адна матрона, паважаная маці сямейства, гартаючы альбом, тыцнула пальцам у выцвілую фотакартку ваеннага пад засвечанай пальмаю і пры мне — маладым тады яшчэ чалавеку, пры мужы, пры дарослым сыне, пры 10-гадовай унучцы і 80-гадовай сваёй матцы — задуменна, гулліва працягнула:

— Гэта ж быў час, адмірал да мяне заляцаўся… Не давала, дурная… А цяпер і рада, ды не трэба нікому…

Так і ты, даруй.

Было — і прайшло! Усё, забудзь! Не трэба гэтых падтасовак у памяці, гэтых раскаянняў, не трэба заднім розумам ні перад сабой, ні перад кім апраўданняў! Гісторыя з матронай табе нічога не нагадвае, Люда? Напрыклад, люстэрка? Паглядзі ў яго ўважліва — і ты не ўбачыш там, як ні напружвай зрок, ні поўні, ні салодкай віхуры, ні гайдання неба, ні зліцця вуснаў і целаў… Словам — нічога. Табе не разгледзець там дэталяў нашай апошняй сустрэчы, бо яе проста не было. Ты на яе не прыйшла.

Наконт слёз… Былі слёзы. Толькі не пад нашай — пад другой грушаю, гарадской, чэзлай, даўно абляцелай, што адзінока тулілася ў кутку двара райваенваенкамата, куды нас у канцы кастрычніка прыгналі на камісію і адкуль у гэты час павінна была адправіцца партыя навабранцаў. Сярод іх быў і твой брат — мой сябар. У старой ватоўцы, са спартыўнай сумкай на плячы, пад нуль падстрыжаны ён ужо не нагадваў маладога Ульянава. Вова ўзрадваўся сустрэчы, а я — не. Да таго часу я ўжо быў у курсе тваіх апошніх прыгод, ведаў, што аднойчы ты ўсё-такі пераступіла мяжу бярозавай паляны, дайшла-такі да вагончыкаў з музыкай і «вясёлымі, бестурботнымі рамантыкамі»… Не здарма цябе так цікавіла тое слова… Не ведаю далей, і ведаць не хачу. Мне хапае ўяўленняў. А яны да таго кашмарна-дзікія, што я з таго часу проста пачаў баяцца людзей — усіх, любых, без разбору, асабліва калі іх многа, як вось цяпер на ваенкаматаўскім дворыку…

Таму мне было цяжка з тваім братам. Але менавіта ён аказаўся адзіным чалавекам, які мяне зразумеў і пашкадаваў. Мы прыселі на лаўцы ў дальнім кутку дворыка. Побач расла крывая груша. Я пагладзіў шурпатую, патрэсканую, нечакана цёплую для восеньскага стылага дня кару. Вова дастаў з сумкі пачатую пляшку «Агдама», зубамі са шпоканнем выцягнуў папяровую затычку.

— Адслужу, Канада, і вярнусь, — сказаў ён, падміргнуў мне, адпіў з рыльца, выдыхнуў. — Спяваюць «адслужу, как нада», а чуецца — Канада…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win