Ланцуг
вернуться

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Забяры. I яшчэ — калі Алёша… ну, знойдзецца, напішы, хай не піша мне больш.

На ўроку сястра крадком дастала адно пісьмо, прачьгтала: «Мілая мая дзяўчынка!..» — і ледзь не расплакалася, не змагла чытаць далей. Яна шкадавала брата. Аніяк не верылася, што з ім магло здарыцца штосьці страшнае. З галавы не ішла сённяшняя ноч: сама дзяўчынка амаль не спала, бацькі зусім не клаліся, маці то галасіла, то бралася сварыцца на бацьку, што крыўдзіў колісь сына, то прасіла рады, як цяпер быць… Бацька маўчаў і толькі курыў адну за адной папяросы.

Вяртаючыся са школы, дзяўчынка ўбачыла бацьку, які выходзіў з будынка пошты. Моўчкі пайшлі разам. Дома, у большай хаце, стаяла дарожная сумка, шафа была расчыненая, на канапе, на ложку ляжала адзенне. Маці, супакоеная, нават павесялелая, збіралася некуды. Бацька паклаў на стол зберкніжку і грошы. Маці пачала пералічваць іх і раптам апусціла рукі:

— Збіраюся, а сама думаю — трэба ж гасцінца не забыць… А тады — які гасцінец? Каму?.. — яна ўсхліпнула.

Тым жа вечарам бацька правёў яе, пасадзіў на рэйсавы аўтобус да райцэнтра, адкуль уночы быў цягнік на Маскву.

5.

Хата і хлеў стаялі ў адзіноце, воддаль ад іншых сядзіб, на ўзгорку, адкуль добра праглядалася амаль уся невялікая вёска і блізкая, за які кіламетр, шаша. У хляве, у пустым цёмным катуху Ласіца жыў ужо пяты дзень. Ён не ведаў, чаго жыве тут, чаго чакае. Побач, за сцяною, рохкала свіння, чухалася аб бярвенні, шастала саломаю. Калі Ласіцу прыходзілі шукаць, ён хаваўся ў свіным карыце, з аўтаматам уціскваўся туды і ляжаў не варушачыся. Свіння абнюхвала яго і не чапала. Нікому і ў галаву не магло прыйсці, што ў карыце, над якім лычам водзіць свіння, можа ляжаць чалавек. У эагарадцы перад хлявом перагаворваліся куры. Недзе на вёсцы брахаў сабака. Калі надакучвала ляжаць і слухаць, Ласіца падбіраўся да дзверцаў, прачыняў іх на шчыліну і дыхаў, глядзеў, прыжмурваючы вочы ад рээкай белаты свежага снегу. Надворак быў, як і ўсе 1 тутэйшыя надворкі, беэ платоў. Ад хлява да хаты і да пакрыўленай нізенькай прыбіральні на агародзе — дзве шырокія сцежкі, старанна вымеценыя (гаспадыня знарок два разы на дні падмятала, каб ён, клыпаючы ў прыбіральню і назад, не пакідаў слядоў). Замок на дзвярах хаты. Паўзіраўшыся, падыхаўшы, Ласіца поўэ наэад у куток і валіўся на засланыя дэяругаю акалоткі.

— Ого! — гучна, так, што свіння пераставала рохкаць і прыслухоўвалася, час ад часу казаў ён. — Ну, радавы Ласіца! Ого!..

Пасля палудня, калі на двары ўжо цямнела, ён насцярожваўся, браў аўтамат і лавіў кожны падазроны гук. Урэшце крокі, бразганне замком, гучнае «кіс-кіс» — гаспадыня вярнулася з працы і давала яму знак, што яна адна, што сёння яму няма чаго баяцца. Завішчала галодная свіння, пачалі пералятаць цераз загарадку і бегчы да ганка куры. Весела, гучна размаўляючы з курамі, гаспадыня зайшла ў хату.

Пацягнула дымам з коміна. Праз нейкі час зноў крокі, да хлява. Лісіцкі выглянуў, гаспадыня ішла з двума вёдрамі. Перш выліла свінні ў карыта, тады асцярожна, нерашуча пастукала ў вушак дзвярэй катуха.

— Ды заходзьце, — азваўся Ласіца. — Што стукаць?

У катуху пасля двара было зусім цёмна. Яна паставіла вёдры ля парога, прысела на коленцы.

— Я ліхтарык прынесла. У суседкі батарэйку папрасіла.

Уключыўшы ліхтарык, не гледзячы на Ласіцу, пачала выстаўляць з вядра прыкрыты ручніком чыгунок з гарачай бульбаю, яечню ў місцы, сала, хлеб, гляк з вадою. Уздыхнула:

— Шкада, малака няма…

— Малака! — раздражнёна перабіў Ласіца. Ён ляжаў у сваім кутку, не варушачыся, з аўтаматам у руцэ, толькі вочы, як у труса, блішчэлі ў святле ліхтарыка. — Колькі разоў казаў, што не магу есці. Не насіце нічога.

— Можа, пазней захочаш? Хай пастаіць?

— Забірайце. Вось вада — добра, — падпоўз, узяў гляк, напіўся. — Каб гарбаты гарачай.

— Дык я прынясу. Я з мятаю завару!

— Пачакай, — спыніў ён яе, — выцерплю. — I, памаўчаўшы, паскардзіўся: — Спаць не магу, аж вочы рэжа. Хочацца, а не магу.

— Дык, можа, гарэлкі трохі?

— Зараз! Толькі віна і гарэлкі не хапае. Сесці, піць і закусваць бульбай з яечняю.

Яна бачыла, што сёння яму асабліва цяжка, не хочацца, каб яна пайшла. Узяў бульбіну, падзьмухаў, пачаў жаваць, спытаў:

— Нічога новага?

Было новае, але яна вырашыла не казаць пакуль. Сёння на працы, перабіраючы бульбу ў калгасным хляве, яна выпадкова пачула гамонку мужчын, насцярожылася, вычула — салдата, аказваецца, ужо не шукаюць, нават знялі пасты. Салдат, аказваецца, «тармазнуў» машыну-фургон і цяпер ужо адсюль далёка. Пасля працы, калі пазычала батарэйку, яна знарок разгаварылася з суседкаю, у якой дачка працавала буфетчыцаю ў горадзе ў ваеннай часці. Суседка нічога не ведала.

— Цябе не шукаюць ужо, — усё ж не ўтрымалася яна. — Думаюць, ты на радзіму паехаў.

— Як жа, не шукаюць! Ды толькі з-за гэтага (ён паказаў на аўтамат) яны яшчэ доўга спаць не будуць, — і засмяяўся зларадна.

Паклаў у чыгунок недаедзеную бульбіну, схапіўся за бот, сцягнуў, стогнучы, абмацаў нагу, паспрабаваў устаць і не змог:

— Не зрастаецца, пухне! Куды я з такой калодкаю?!

— Пачакай, рана яшчэ.

— I што чакаць? — крыкнуў ён са злосцю. — Што я вычакаю тут?!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win