Шрифт:
Быццам чуйныя лякатары,
Быццам ў моры капітаны
Заваёўнічна-калюмбава
У пошуку заўжды нястомныя,
Расьсмяшаць дасьціпна сумнага,
Знойдуць хату для бяздомнага.
Хтосьці кліча іх масонамі,
Хтосьці горда - карабеламі
З каралеўскімі каронамі
І сусьветнымі падзеламі.
АДПАЧЫНАК ЗА ГАДЗІНУ ДА ЗЬМЯРКАНЬНЯ
На валунах адпачываюць кірлі,
Яны ляталі ў сьвет далёкі,
Стаміліся па францыях галёкаць,
Стаяць на валунах, як стодкі.
Крыху далей заўважны сьвірны.
Увечары дымок салодкі
(У вёсцы ўжо забылі смака «водкі»)
Уздымаецца ад сьвірнаў мірны.
Сялянаў не цікавяць кірлі -
Ну ёсць, дык ёсьць - карысці зь іх ніякай,
Іх не чапаюць - і за тое дзякуй.
Здаецца навакол ніколі не было салдата.
Ужо сабрана сена ў сьцірты.
Жыцьцё й праца - тут нібы блізьняты,
Прыемна, ціхамірна пахне мята...
Відарыс гэты бельлю напаўсьцёрты,
Ён вокам невыразна ўзяты.
ТАБЕ
Я ахвяра твайго гіпнатычнага сну,
Твае жахі цікуюць за мной.
Дыягенам пабачыў прыблуду-вайну,
Крылы мёртва вісяць за сьпіной.
Я раблю толькі тое, што мушу рабіць,
Раўнавага - як прывід вясны.
Гіпнатычна казаць, гіпнатычна любіць,
Адчуваць чарназём баразны.
Два жаданьні - адно мне прымусам дано,
Не пазбыцца яго аніяк.
У кілішках статычна чакае віно -
Ці адбудзецца змоўніцкі знак.
Я ахвяра - і споведзь мая, як пчала,
Абавязак і праца - штодзень.
Гіпнатычная хваля мяне ўзьняла,
Як бярно, як мэталь, як камень.
НА ВЯЛЕСАВЫМ ЖЭГЛІШЧЫ
Вялес, нібы глушэц, сьпявае гімн
Сваем ўладаньням і сваем падданым,
Трубіць у рог, рагоча апантана,
На пір зьбірае ўсіх, на жэглішча сваё.
Сярод аблокаў адгукаецца Ярыла,
Ляціць на кліч, як ластаўка дамоў,
Хутчэй на сьвята - дзе каханьне і віно,
Две веснавая ўладарыць сіла.
Вялес, ня маючы старых ілюзій,
Мне даспадобы твой бясхітрасны хаўрус,
Ды толькі ведаю - не адгукнуўся Зюзя,
І больш таго - зьлякаецца Пярун.
РАЗЬВІТАНЬНЕ З ТАНТАЛАМ
Дзе вуліцы, дзе сьнег даюць па картках,
Ніводнай страказы, ні мятліка, ні пчолкі,
Адзіны слуп, зь яго у бездань скокне месяц, -
Ўладаньне змрочнага Аіду.
Прыступак не відно - ідзеш гарызантальна,
Ў паветры жахі сноў дзіцячых
Лятуць усьлед - паветраныя шарыкі на нітцы.
Хачу сказаць: - Бывай, Тантал!
Аід не гаспадар - ён Пан і Бог,
Ён сустракае кожнага абдымкам,
Ягоная гасьціннасьць - хітрыкі пракуды,
Дзіця - якому безьліч год.
І ты, ахвяра ўласнага нахабства,
Вар'ятам аглядаеш сьвет фантомаў,
Зьняверлівы ва ўсім, ва ўсіх, -