Выбранае
вернуться

Алесь Аркуш

Шрифт:

На каменным беразе Сены

кармлю з далоні тутэйшых вераб'ёў

папрашайкі падобныя да полацкіх

толькі яшчэ больш нахабныя

дзясяткі фотаапаратаў японскіх турыстаў

здымаюць нас як супэрзорак

парыскія нахабнікі

лезуць у самую далонь

У МУЗЭІ ПІКАСА

У залях музэя Пікаса

думка - немастацтвазнаўчая -

не пакідала маю галаву -

для апантанага гішпанца

у цэнтры Парыжу вызвалілі палац

а для Селяшчука ў Менску

не знайшлося невялічкай залі

* * *

Пяць разоў на парыскіх вуліцах

сустрэчныя мінакі пыталіся ў мяне пра час

– ня ведаю - адказваў я ўсім

на шосты раз не стрымаўся

і паведаміў полацкі час

А зараз вярэдзіць маё сумленьне -

нехта з-за мяне спазьніўся на сустрэчу

ТВОЙ ПОЗІРК

Расставіўшы ногі як вежа Эйфэля

стаю над Парыжам і назіраю

за гульнёй вечаровых агнёў

Стомленыя аўто шукаюць

месца прыпаркавацца

сэкс-шопы навязьліва запрашаюць

за распусныя занавесы

чыгунныя масты па чарзе адпускаюць

рукі ад берагоў і сплываюць

па Сене разам з бляшанкамі

ад кока-колы і апошнімі жоўтымі

кляновымі лістамі

Калі вы не пасьпелі перабрацца

на патрэбны бераг - не хвалюйцеся:

па сьвятлу пераходзьце

пераяжджайце - па сьвятлу

што ліецца з вакна на вуліцы Gravilliers

Ва ўтульнай кавярні

якую ведаеш зь дзяцінства

схаваесься ад вулічнай ілюмінацыі

і праз шчыліну лёгкіх фіранак

будзеш назіраць за мной

як за мімам

які неварушна гадзінамі стаіць

на пляцы Palais Royal -

ці міргну ці варухнуся

гэткім чынам падаўшы знак

я стаю над Парыжам

і адчуваю твой позірк

* * *

Заўважаю пажадныя позіркі

гэтак некалі я зыркаў на новенькую ў нашай клясе

прыгожую бялявую цыбатую дзяўчыну

бронзавыя мармуровыя гранітныя

бэтонныя шамотныя гіпсавыя вочы

праходжу - не спыняюся -

толькі - дзень добры і да пабачэньня -

музэі галерэі выставы мэмарыяльныя кватэры

Сёньня ізноў іду на ўзьбярэжжа Сены

карміць тутэйшых вераб'ёў -

нямоглы Парыж чакае маіх вершаў

ГРЫФОН

паэма

1

Зь мясьціны А ў мясьціну Б

ляцеў, як баба на мятле,

як рэактыўны самалёт,

як трохгаловы цмок-пілёт,

ляцеў - кугікаў - совы? совы!
–

гайдаў нябёсаў сіні човен

і рагатаў, і біў у звон,

як быццам усявышні ён,

і крыламі падрапаў сонца,

ляцеў над Полацкам бясконца,

як транспарант «Memento mori»,

як байка блазна-фантазёра.

Ці ява гэта? Можа сон?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win