Выбранае
вернуться

Алесь Аркуш

Шрифт:

Трос яго з усіх вар'яцкіх сіл.

Быццам джын з чароўнае біклагі,

Сьмерч пякучы хвоіны валіў.

А камень ні кроку, ні паўкроку,

Ні назад, ні ўперад, ні ў бакі, -

Нібы сонца між аблок высока,

Нібы бераг стромкае ракі.

* * *

Прыбіральшчыца нябёсаў

мусіць захварэла:

шосты дзень ня бачны зоры.

НАСЛАНЬНЁ АДСТУПНІКА

На мой гаўбец прыляціць кажан.

Ноч затоіць бязгучнага лёту сьляды.

Крылам зь кіпцямі, як лязом нажа,

Распачне ён скрэсьці пагоні матыў.

Перакінецца потым ў пагоню саму,

У шалёным галопе зьнішча плітку гаўбца

І уздыме да зорак віхуру-зіму.

Перакінецца потым ў сьвятога айца,

Неміргаючы будзе за мной назіраць,

Я пачую - у зрэб'і ягоным вятрыска гудзе,

Я убачу - ён хоча мне нешта сказаць,

Толькі словы яго, што кругі па вадзе.

Пэўна здрады свае ўжо ня возьмеш назад,

Пэўна літасьці мне ад яго не чакаць.

Я ня буду вар'яту гаўбец адчыняць.

Пайшоў прэч, сатана! Зьнікні, гад!

* * *

Мяне цкаваў сабачы страх,

а я ня бег, а я знарок

звычайны запавольваў крок.

Нябёсы - мой адзіны дах.

Нашто хавацца па кутах?

Час прамільгне і знойдзе схоў

сумленьне вечнае і зноў

пагоніць страх цябе з выцьцём -

у забыцьцё.

* * *

А птушкі некуды далей ляцяць,

Як быццам не існуе крэўнае радзімы,

Як быццам не існуе нашае мясьціны,

А птушкі некуды далей ляцяць.

Нібы сваё адбалявалі дзьміны...

Ды цяжка вочы да нябёс узьняць, -

Там птушкі некуды далей ляцяць,

Як быццам не існуе крэўнае радзімы.

* * *

Калі сустракае улада гасьцей,

Яна ўспамінае музыкаў, паэтаў,

Каб лашчыла вуха напеўнасьць санэтаў,

Калі сустракае улада гасьцей.

Маўляў, падзівіцеся, госьці, й на гэта -

Як талент шануем тутэйшых людзей.

Калі сустракае улада гасьцей,

Яна ўспамінае музыкаў, паэтаў.

ЗІМОВЫ САД

Калі я вяртаюся дахаты,

мяне штораз сустракае зімовы сад.

Ці то туга ахінае

заўсёды зімою,

ці то сад мой зачараваны?

Хаджу па садзе і прыслухоўваюся

да яблыняў.

Маўчаць карані,

маўчаць ствалы, маўчаць галіны.

Жахліва ад гэткае цішы.

І тады я пачынаю сьпяваць:

няўмела, кволым голасам.

На маю песьню азвалася дзіўная

птушка - авяльга.

Я ніколі яе ня бачыў, ды ведаю -

гэта яна.

Птушка села на ябланевую галіну,

прыцярушаную сьнегам,

і весела зацёхкала.

Адкуль яна ўзялася ў маім

сіберным, маўклівым садзе?

МОЙ ДОМ

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win