Шрифт:
* * *
Рушымся, брацьця, хутчэй Ў бой з жыцьцём пакідаючы жах; Крыкі пулслівых людзей Не стрымаюць хай бітвы размах... Проці цячэньня вады Зможэ толькі жывое паплыць, Хвалі-ж рэкі заўсягды Тое цягнуць, што скончыло жыць. * * *
Нашых дзедоў душылі абшары лясоў, Не давалі ім жыці праўдзівым жыцьцём, І яны тые пушчы звадзілі агнём, Іх кругом падпаліўшы з далёкіх канцоў. І пылалі па нашаму краю лясы, Покуль сонцэ здалело ўсё ў ім асьвяціць; І сьвятлей і прасторней тады стала жыць, А на попелі буйна ўзрасьлі каласы. 3 гэтых дзедоў суворых прыклад нам бы ўзяць, — Не хіліцца з бяды, не пужацца агня, Бо мы толькі тады дачэкаемо дня, Калі нас не здалее змаганьне злякаць. * * *
Ўстань, навальніца, мкні нанова, Ўзвый вецер з ёю за адно! У віхру уляціць палова, Пакіне чыстае зярно. Удар, цыклон, удар на морэ, Цалуй яго у глухое дно, Ўсыілясьні ваду — і пэрлаў горы На берэг выкіне яно. * * *
Не блішчыць у час змерканьня і ў глыбокай цемні ночы Дыямант каштоўны, Але белым днём красою нам чаруе, вабіць вочы Блеск яго цудоўны. Бо калі на гэты камень упадзець праменьня сонца, Ураз ён блісьне дзіуна І вясёлкавые іскры разсыпаць пачне бязконца Ярка, пераліўна. Так здаецца у змроку ночы цёмным і народ мой родны, Бедны і нешчасны; Але, як устане сонцэ, ўраз прачнецца дух народны, І засьвеціць ясна! * * *
Напілося сонцэ са крыніц сцюдзёных, Усьцягнуло у вышу з іх ваду як пар; І ўзляцеўшы шпарка па праменьнях тонкіх Пар зрабіўся сьлічнай чэрадою хмар. Удаль яны памкнулі і лятуць пад імі Нівы ды балоты, поле, бор, лука. Але што там блішчэ? Ці ня ты, сястрыца, Ці ня ты ліешся срэбная рэка. Загрымелі ў хмарах гулка прывітаньня І далёка буйны вецер іх разнёс. Рынуліся хмары да рэкі радзімай І зьліліся з ёю ліўнем кропель-сьлёз. * * *
Ой, чаму я стаў паэтам Ў нашай беднай старане? Грудзі ныюць, цела вяне, А спачыць ня можна мне: Думкі з розуму ліюцца, Пачуцьцё з душы бяжыць... Мо за імі кроў палыне І тады ўжо досі жыць! * * *
Даўно ўжо целам я хварэю, І хвор душой, — І толькі на цябе надзея, Край родны мой! У родным краю ёсць крыніца Жывой вады. Там толькі я змагу пазбыцца Сваей нуды. Калі-ж у ім умру—загіну,— Не жалюсь я! Ня будзеш цяжкая ты сыну Свайму, земля. Там хоць у гліне, хоць у брудзе, Там пад зямлёй, Найдуць мае слабые грудзі Сабе спакой. * * *
Калі зваліў дужы Гэркал у пыл Антэя, Як вецер валіць поўны калос да ральлі,— Удыхнула моц у грудзі сына мацер Гэя, І вось, цьвярды як дуб, ешчэ чым перш сільнее Ён напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі. Паломаны жыцьцём, чэкаючы магілы, Радзімая земля, прынікнуў я к табе, І бодрасць ты ўліла ў слабеючые жыльт, Зварушыла маей душы дрэмаўшай сілы, І мейсца ў ёй с тых пор віма ўжо больш жальбе. * * *
Бледны, хілы ўсё-ж люблю я Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон! Ён у жылах кроў хвалюе, Ў ім жыцьцё струёю плешчэ, вее хмелем ён. Верш такі, — як дар прыроды — Вінаграднае, густое, цёмнае віно: Дні ідуць, праходзяць годы, — Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно. * * *
…passe sans laisser meme
Son ombre sur le mur
V. Hugo
Жывеш ня вечна, чэлавек, — Перажыві-ж у момэнт век! Каб хвалювалося жыцьцё, Каб болып разгону ў ім было, Каб цераз край душы чуцьцё Не раз, не два пайшло! Жыві і цэльнасьці шукай, Аб шыраце духоўнай дбай. І ў напружэньні паўнаты Свайго шырокаго жыцьця Бяз болю, ціха зойдзеш ты Ў краіну забыцьця. * * *
Мудрай прамовы Мёд залацісты, Поўные соты Мне да спадобы; Але ня меней Сэрцу панадны Мёд сваім хмелем Сьветлым і тонкім. * * *
Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты? Бас холад загубіў! Чаму-ж ён срэбные цьвяты На гэтым шкле ўзрасьціў? Ім, бледным, мёртвым не збудзіць Былога пачуцьця, Як не змагу яго збудзіць Халодным вершам я.