Шрифт:
ВОЗЕРА.
У чарцы цёмнай і глыбокай Плешчэ, пеніцца віно; Хмелем сьветлым і халодным Калыхаецца яно. І хістаецца асока, І шушць высокі бор, А у душы не замаукае, Струн вясёлых перабор. * * *
Огдянись — и міръ вседневный
Многоцветенъ и чудесенъ.
А. Фетъ.
Прывет табе, ясыцьцё на волі! Над галавой — дубоў павець, Віднеюць неба, горы, поле Праз лісцьцяў сець. Лахмоцьця ценяу на палянах Схаваушы золата ляжаць; Яго слаі с пад дзір парваных Аж зіхацяць. А к ночы свой чырвоны веер У небі сонцэ развярне І разварушэны ім вецер У даль памкне. Калі жэ пабляднее золак І цёмнай зробіцца вада Зазьяе серабром іголак Зор грамада. І роуна мілымі зрабіцца Здалеюць яркі блеск і цень, Той дзень, што мае нарадзіцца, І знікшы дзень.* * *
Блішчыць у небі зор пасеў; У полі — рунь, і ў небі — рунь. Да рэчкі лецючы, ўзляцеў Між імі марай белы лунь. Кажан пранёсся на крылах; Стракочуць конікі ў траве. Снуюцца мышы ыа палях, Здаецца — ўсё вакол жыве. Жыцьцё чуваць з усіх старон, Жыцьцём наноўнены ўвесь мрок. Ці ж загубіў плывучы сон С чырвоных макоў свой вянок? * * *
Цёплы вечэр, ціхі вецер, сьвежы стог Улажылі спаць мяне вы на зямлі. Не ўстае стаўпом пыл сьветды ўздоўж дарог, У небі месяца праглянуў бледны рог, У небі ціха зоркі расцьвілі. Заварожэны вячэрняй цішыной Я не цямлю, дзе рука, дзе галава; Бачу я, с прыродай зліўшыся душой, Як дрыжаць ад ветра зоркі на да мной, Чуго ў цішы, як расьце трава. * * *
Добрай ночы, зара-зараніца! Ужо імгла над зямлёю лажыцца, Чорнай рызай усё пакрывае, Пылам зор небасхіл абсевае. Цішыня агартае мне душу! Вецярок прыдарожнуто грушу Ледзьве чутна варушэ — калышэ, Міла бомы сьмяюцца у цішы, Ціха срэбрам грукае крыніца. Добрай ночы, зара-зараніца! * * *
Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла; Ціха з заснуўшых палян Плыў у гару і знікаў, Бытцым дым сіневаты с кадзіла, Рэдкі правідны туман; Неба ўсю глыбь ажывіўшы, Патроху праз цемнь выглядалі Зорак дрыжачых вянкі; Конікі суха зьвінелі; Шырэй разліваліся хвалі Цёмнай, люстранай рэкі; Пала раса; у палёх Загарэліся пацеркі мілых Жоўта-чырвоных агнёў... Час, калі трэба журыцца Душою на сьвежых магілах Пуста пранёсшыхся днёў. * * *
Вечэр на захадзе ў попелі тушыць Кучу чырвоных кавалкоў вугля; Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць, Не скалыхнуцца ні траўкай паля; Цёмные цені даўжэй у лагчыне, Птушкі прыстаушай марудней палёт; Сумна плыве маладзік бледна-сіні У небі вячэрнім, зялёным, як лёд; Іскрацца зорак сьняжынкі маркотна, Збожжэ пакрьшося шызай расой... Кіньмо жэ думкі аб долі гаротнай, Хоць бы на момэнт спачынем душой! СОМНАМБУЛ.
Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй І павёў яго у цёмную даль за сабой І прывабіў да мглістай, халоднай вады, — Сэрцэ білося рыбкай у сеці тады. Але месяц правёў праз рэкі сьветлы шлях І развеяўся з сэрца дрыжачаго жах. Зіхацела яна — серэбра пуціна, Увадзіла у той край, дзе пануе весна. Доўга, доўга цябе ён чэкаў і шукаў, Але вось час жаданы нарэшці настаў... І пайшоў ён па шляху, пайшоў аж да дна: Агарнула яго цішына, глыбіна.