Казлоў Анатоль
Шрифт:
Вілен спыніўся толькі гады, калі палыхнула маланка ад аднаго краю неба да другога і аглушальны ўзрыў перуна скалануў зямлю. Хлопец азірнуўся. 3 таго месца, дзе знаходзіўся Дом ночы, у неба вялізным слупам уварвалася полымя.
«Вось і ўсё... — Вілен на руках з Нінкай бяссільна апусціўся на сыравагы мох купіны пад елкай.— Згагаваны цэментны кісель. 3 яго ўжо ніхто з гуронаўцаў не выберацца. Святое ачышчэнне агнём...» Хлопец з палёгкай выдыхнуў.«А ты ж падымауся па прыступках на свой эшафот, на эшафот зла,— пачуў Вілен голас двайніка,— каб не гэта дзяучына. твая Нінка, то стаў бы ты і на аношнюю, трынаццатую прыступку, а там дарогі і вяртання назад ужо б не было. Чорны балахон смяротніка закрыў бы ад цябе назаўсёды апошні промень сонца. I ты быу бы вечным сабачанём-служкаю князя цемры. Слау жа Госпада і беражы дзяучыну, што на гваіх руках, ад усіх жыццёвых няўзгод. Калі дасі такое слова, я зноў сальюся з табою ў адно цэлае».
— Я усё зраблю, як скажаш! — прамовіў уголас Вілен.
«Дзякуй Богу, цяпер мы зноў адзіныя. Парасгак зла ў тваёй
душы пад маім прыглядам. Яму цяпер не пусціць глыбока карэнні, не зможа зло разгалінавацца і выціснуць мяне з твайго, Вілен, сэрца і душы. Забудзь гэта месца, як дрэнны сон, выкінь з галавы і выходзь на дарогу. Асцярожна грымай на руках Нінку. Гэта самае найменшае, што можаш пакуль для яе зрабіць. Падымайся і ідзі. Мы ж адно цэлае, а гэта самае галоўнае!»
— Я ужо іду.
А неба пасвятлела, і поўня не страшная, россыпы зорак нібы ў марозны дзень зіхацяць і пераліваюцца брыльянгамі. Вось толькі водсвет полымя ад пажару зацягвае жаўцізною надлесак за спінаю.
«Не хвалюйся, там хутка ўзыдзе сонца. Будзе цёплы і ясны дзень...»
— Я гэта ведаю!