Дзеці ночы
вернуться

Казлоў Анатоль

Шрифт:

«Ды пайшоў ты, дарадчык!»

«А як Нінка? Ты ж кінуў яе пад чужыя ногі. Яе затопчуць і заплююць. Яна без цябе, што яйкабез шкарлупіны».

«Не хвалюйся. Знайду яе і забяру. Будзем разам. Максім добры, ён дазволіць».

«Ага. вось ужо і дазвол патрэбны Максіма».

«Пайшоу к чорту!»

«Эх, Вілен, Вілен... Я буду шукаць Нінку. У ёй паратунак...»

***

— Да мяне жыццё навярнулася тварам. Дзякуй табе, Максім.— праз тыдзень прызнаўся Вілен. Ён жыў у Гуро­на, які адвёў яму бацькоўскі пакой. Днямі хлопец глядзе відэа з касетамі пра крывасмокаў. зданяў-нябожчыкаў, славутага Дракулу (пра яго Вілен шмат разоў ужо чуў), а найбольш Гурон падсоўваў фільмы з сатаністамі і ахвярапрынашэннем. Максім няспешкі, паступова і павольна падводзіў Вілена да служэння Гаспадару. Ён пабойваўся напорыстасці, каб не напалохаць, каб не адвярнуць Вілена ад той дарогі, на якую цвёрда стаў сам Максім і па якой прыйдзецца пайсці Вілену.

— Калі ўжо будзем гаварыць сур’ёзна? — адным вечарам занытася Падкідны ў Гурона.— Я ўсё прагледзеў, прачытаў, завучыў, што ты мне раіў. Калі ж падпусціш да галоўнага? Ты ж выбраў мяне не толькі, каб смачна я еў ды спаў удосталь.

— Праўду кажаш, Вілен. У наступны панядзелак праводзім гваё хрышчэнне ў Доме ночы. Гэга наш храм. Ты ж станеш маім намеснікам. Наш Гаспадар падрыхтаваў ужо і падарунак габе. Учора ён прыходзіў. У аўторак я аддам табе ключы ад тваёй,— Гурон шматзначна памаўчаў, — кватэры і яшчэ адны ключы ад срэбранага шасцісогага «мерседэса». Вось так.

— Ад куль? Як гэта?

— Не твае турботы, пра ўсё паклапаціўся Г аспадар. I перастань думаць катэгорыямі смяротных (Максім усміхнуўся, калі прыгадаў, што такія ж словы некалі гаварыў яму сам Гаспадар).

У панядзелак Максім з Віленам прыехалі ў Дом ночы яшчэ завідна. Глухая мясціна сярод ельніку і сосен, невялікая палянка каля дома, загадкавая цішыня — усё адразу спадабалася Падкідному. Яму нават падалося, што ў тым месцы ен некалі быў ці бачыў у сне.

— Вось наша і галоўнае месца.— задаволена пацягнуўся Гурон, пазванок аж трэснуў у яго.— Гадзіны праз чатыры тут будзе людна і весела. З’едуцца нашы браты і сёстры па веры. Ахрысцім цябе, Вілен. і станеш ты маім намеснікам. Як? Нядрэнная перспектыва?

Вілен згодна кіўнуў галавою.

— А цяпер пазнаёмлю цябе з нашым варгауніком. Хітрун, нягоднік! Недзе прытаіўся ў кустоўі і назірае за намі. Зараз паклічу.— Максім тры разы гучна ляснуў далоняй аб далоню і, закінуўшы галаву, прапяжна завыў, ці не. хутчэй гэта падоб­на было на кугуканне савы. I тут жа з гушчару вербалоззя вышугнула вялізная чорная птушка. Выгнуўшы голую галаву і распасцёршы крылы, яна надыбала, неяк перавальваючыся з адной магутнай лапы на другую, да Гурона. Вілен адстуйіў крокі на два. Хлопец быў па-сапраўднаму здзіўлены.

— Максім. я бачыў гэтую іггушку,— шэптам прамовіў Падкідны.— Яна давала мне ключ, які я трымаў у далоні. Значыць, мне ўсё тое не падалося? Такая птушка сапраўды існуе?

— Вядома ж,— Максім правёў рукою па чорных пер'ях крылаў. — Наш любімец грыф. Лепшага вартаўніка не знойдзеш. Ніхто без май го ведама сюды не сунецца. Грыф — надзейная ахова. Праўду я кажу?

Грыф у знак згоды ўвабраў галаву ў міжкрылле.

— Вось бачыш? Я думаю, што вы пасябруеце. Любіць ён пабалавацца свежанінай. Пайшлі, паглядзім на алтар.

Няяркае, падслепавата-мроннае святло прабівалася праз запэцканае і мутнае шкло ў пакоі дома. Пад нагамі парыпвалі масніцы, у многіх месцах аблупілася і ссыпалася тынкоўка на сценах. Кіславата пахла застаялай плесенню пакінутага жытла. Падраныя сядзенні канап паўз сцены пазіралі ў прыцемак іржавата-бліскучымі спружынамі.

— А вось гут была некалі сталоўка,— расчыніў створкі дзвярэй Максім. Запальнічкай прыпаліў нябачную свечку каля ўвахода.— Гэта наш алтар.

Вілен падышоў да невялікага, паўколцам зробленага Уівышша, якое нагадвала імправізаваную сцэну. Вакол яе, на замацаваным да столі дроце, вісела шыракаватымі чырвонымі палосамі матэрыя, якая звісала да самай падлогі. Пасярэдзіне узвышша-сцэны быу прымацаваны перавернуты шасціканечны крыж з неачышчанай ад кары асіны. На самым верее, аснове крыжа, вісеў сабачы чэрап. А з бакоў, на замацаваных дошчачках, стаялі нудзілы шасцёх воранаў, кошак і пеўняў. Іх чор­ны колер на фоне чырвонага ўражваў. I гэта жывёльна-птушыная кампанія, здавалася, задрамала на нейкую хвіліну. але .
– вось-вось, праз імгненне, павінна ажыць.

— Ну, як табе? — голас Максіма выдаваў яго ўнутраную задаволенасць.

— Не слабо! — выціснуў з сябе Вілен.

— Я ведаў, што спадабаецца. Пакуль агледзься тут, а я падрыхтую чашу для твайго нрычасця пасля хрышчэння.— Ус­мешка Гурона блісканула ў глыбіні вачэй і згасла.

«Усе мы прайшлі праз такое прычаспе. I ты, хлопец, хлебанеш яго. Праскуркі, ці, як іх называюць святошы, «аблагкі», будуць плаваць у звярынай крыві, змешанай з экскрэментамі і мачой. Ты прычасцішся першым, а пасля чаша пойдзе па крузе. Брыдкатолькі першы раз, а затым прывыкаеш. Прывыкаеш разам з верай».

— Калі хочаш нечым заняць рукі, то пастаў свечкі вакол алтара ў прымацаваныя бляшанкі. Свечкі ляжаць у скрынцы. пад маім тронам,— Гурон паказаў на крэсла, зробленае ў гатычным стылі, яно стаяла за асінавым крыжам, і яго спачатку Вілен не заўважыў. Хлопец выцягнуў ладную, як кфэрак. скрынку, адкінуў вечка і здзіўлена зірнуў на Максіма.

— Такія вялікія і ўсе чорныя?

— Другіх і быць не можа,— абыякава пацвердзіў Гурон.

Ты іх замацуй, прыпальваць яшчэ рана. Ага.— прыслухауся Максім,— здаецца, што пачалі з'язджацца мае гуронаўцы. Чую матор «пазіка». Хадзем, надзенеш маску, хлебанём моцненькага напою. Трэба ж табе надтрымаць сілы.— Гурон па-сяброўску абняў свайго будучага намесніка за плечы.— Трымай хвост пісталетам, браток...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win