Шрифт:
Парыж — Францыя, жнівень 1950 г.
А ці помніш той Край
Кліўленд — ЗША, 29 студзеня 1959 г.
Я — дзяўчына з Краіны забранай
Прысьвячаю Казі
Кліўленд — ЗША, 31 траўня 1962 г.
Князёўна дум маіх
Кліўленд — ЗША, 1962
Мроі
Вена — Аўстрыя, 16 Кастрычніка 1944 г.
Настроі
Ты будзеш жыць
Прысьвячаю сыну Міхасіку
Кліўленд — ЗША, 1 лютага 1960 г.
Матуля
Парыж — Францыя, чэрвень 1955
Ніны Дышлючанцы
Рыд — Аўстрыя, 1949
Толіку Дрындрожыку
Кіргхайм — Аўстрыя, 1946
Валі
На дзень 22-х угодкаў
У чорныя хмары Краіна спавіта; Віхар узьняўся‚ маланка зіхціць‚ Гром загрымеў‚ пракаціўся сярдзіта‚ Грозным агнём палахціць. Дочка Краіны! Цябе ўзгадавалі Жытні палетак‚ гаі‚ сенажаць; Жаўранкі песьні аб долі сьпявалі‚ Волю вучылі кахаць. Зграя бандытаў ўвесь Край агарнула; Вецер рваў лісьце‚ стагналі дубы; Сьмела ты ў вочы нядолі зірнула‚ Вышла на шлях барацьбы. Ў ногі ўсысаліся дзіды бяз конца‚ Вопратку рвалі‚ калолі ў твар; Разам з другімі Ты роднай Старонцы Несла дары на аўтар. Глянь! Ўжо над намі лунае Свабода‚ Славай вякоў шапаціць родны гай; Дочка Краіны! Для славы Народу Гімн Перамогі сьпявай! Краска Твая паміж нас не загіне; Радасьцю сьвеціць заўжды маладосьць. Хай-жа сягоньня у гэтай хвіліне Кожны вяселіцца госьць!