Да згоды
вернуться

Змагар Алесь

Шрифт:

Скрыбава, 30 сакавіка 1944

Няма нам перашкод

Радзіла нас арліца Быў бацькам карабін; Маланкі ў навальніцу Нас песьцілі ў вагні; Выхоўвалі нас буры‚ Баюкаў сівы бор; Скрозь хмары і віхуры Шугалі мы да зор Гарыць паходняй раньне Ідзём мы у паход Зацятыя ў змаганьні‚ Ня знаем перашкод.

Скрыбава 1944 г.

Даволі

Даволі зьдзекаў і прымусаў! Даволі глуму і пакут! Хачу быць вольным Беларусам‚ Аслабаніць свой родны кут! Няхай не страшаць нас тэрорам‚ Ні Салаўкамі‚ Калымой!.. Людзкая помста бурным морам Зальле чужацкае ярмо. Пад сьцягам Бел-Чырвона-Белым За Волю‚ Праўду‚ за Штандар Іду я ў бой адважна‚ сьмела; Я — сын Свабоды. Я — Змагар.

Скрыбава, 26 красавіка 1944 г.

Іграе і плача

Іграе і плача ў тваіх руках скрыпка. Звон струнаў аб горы пяе. Дрыжыць серабрыстая ценкая нітка‚ Да зброі‚ да волі заве. Пяе аб вялікіх‚ страшэнных пажарах‚ Аб тым‚ што наблізіўся кат‚ Аб нашых зялёных загонах-абшарах‚ Дзе марна гібее наш брат. Пяе і імчыцца той сьпеў з буйным ветрам На сьветлы‚ прывольны наш шлях‚ Заве беларусаў із процьмы‚ із нетраў Пад Бел-Чырвон-Белы свой сьцяг.

Скрыбава, 3 красавіка 1944 г.

Дэлегат

Із вясковай хаты выбеглі дзяўчаты Выбеглі у поле на шырокі шлях; Сёньня ад аратых едуць дэлегаты‚ Едуць шукаць волі пад Пагоні сьцяг. Сонейка іскрыцца над чыстай крыніцай‚ Ў празрастыя хвалі кідае прамень; Раптам над сталіцай бурнай навальніцай У блакітных далях разарваўся дзень. Загулі гарматы з-за клёнаў кашлатых‚ Засланілі неба зялезным агнём‚ Ды жаўнер-араты ў барацьбе зацяты За кавалак хлеба‚ за радзімы дом. А ў сталіцы Менску з-пад Бранску‚ Смаленска‚ Із-пад Бельску‚ Вільні‚ з Палескіх балот На загад Краіны сходзяцца мужчыны‚ Сходзяцца жанчыны на Вялікі Сход. Дэлегат з Дубровы выступіў з прамовай: Ў бой супраць камуны за радзімы Край! Як зялезным звонам‚ ён агністым словам Заклікаў з трыбуны хлопцаў на «зважай!»

Чэрвень 1944 г.

Юначка

Ты ў дзіўным харастве стаяла перад намі. Так велічны‚ так горды быў твой гнеў! Ад роспачы‚ тугі сьціскала кулакамі… У вачох агонь маланкава зіхцеў. І раптам‚ угару з мальбою ўзьняўшы рукі‚ Ты абвяла бязьмежны далягляд. Там… дзесьці у тайзе‚ зьняможаныя ў муках‚ Гібеюць бацька‚ маці‚ родны брат. І позірк той‚ як сымбаль перад сьветам‚ Нас заклікаў да новых перамог; І на сьцягах уваскрасалі запаветны Сьвятыя словы: Бацькаўшчына й Бог.

Рыд — Аўстрыя, 26 студзеня 1949 г.

Уцекачам

Браты мае! Браты-Беларусы! Што гоніць вас ў чужы далёкі вырай? Пакінулі Смаленск‚ Ржэў. Бранскія лясы… А колы круцяцца‚ пяюць жалобнай лірай.

Скрыбава, 1 красавіка 1944 г.

Галашчыву Янку

Незваротнай плыняй Праплываюць годы. Будзь-жа верным сынам Ты свайму народу! Ў горы ня згінайся Пад цяжкім прымусам! З гонарам трымайся Назвы Беларуса! Бо і наш час прыйдзе Й нам засьвеціцж сонца‚ Промень Волі ўзыйдзе Ясным валаконцам. Шчасьця дні паймкніуцца Й з дальняе дарогі Мусім мы вярнуцца Ў Край свой з перамогай.

Рыд — Аўстрыя, 22.02.1947

І гады мінаюць за гадамі

І гады мінаюць за гадамі… Палазамі Коляды рыпяць‚ Закавала рэчку ланцугамі‚ Замяло зямельку саванамі‚ Ды калядак нешта ня чуваць. І у гэту сумную часіну Пазірае Маці у вакно: Ўсё чакае моліцца па сыну‚ Ці жывы яшчэ‚ ці мо загінуў Яе любы‚ родненькі сынок.

Кліўленд — ЗША, 1958

Адзіны шлях

Родны Край! Матуля дарагая! Пачарнелы ад пажараў сад! Разьвітаўся з вамі я ля гаю‚ Не сказаў‚ на колькі пакідаю‚ Ці вярнуся к Колядам назад. Не сказаў‚ зь якім глыбокім болем Ехаў я ў чужую старану… І цягнуўся дзень за днём паволі У адзіноце суму‚ як ніколі‚ Без спагады‚ радасьці‚ бяз сну. Толькі ў мроях бачыў родны далі: Ткуць дзяўчаты ў Слуцку паясы; На рабінах чырваньню каралі Над зямлёй пакутай пазьвісалі‚ Пазіраюць ў сінія лясы. Край мой родны! Ведай: я вярнуся‚ Бо адзіны толькі маю шлях. Зь ім Цябе ніколі не зракуся‚ Зь ім іду да вольнай Беларусі Пад Пагоні пераможны сьцяг.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win