Казлоў Анатоль
Шрифт:
«Адступіся ад Вілена, падвтльная жабрачка. Беражы сваё сабачае жыцце, беражы, пакуль не выцекла яно з цябе, як з праколатага бурдзюка»,— голас загадвае, патрабуе.
«Ды йайшоў ты...» — Нінка пачынае злаваць.
«Я заўсёды на нагах».
«I я, як бачыш, стаю».
«Пакуль стаім, а хутка ляжам».
«Пад цябе? — Дзяучына шчыра смяецца. Ёй сапрауды весела— Пад цябе? — перапытвае.— Бяздушнага і бесцялеснага.»
«Вар’ятка. Вялікі гонар спазнацца са мною. Ты, смярдзючая сучка, можаш голькі пра такое марыць. Ляжаць табе на маім алтары, паскудніца і натаску ха...»
Дзяучына заціснула далонямі вушы, каб не чуць патоку брыдкаслоуя, які лавінай панёсся з гушчару.
«Ты, прыдурак, загкніся!» — крычыць Нінка.
«Адрачыся, сучка, ад хлопца,— свідруе мозг голас нябачнага карніка.— Табе не ўбіцца ўжо ў ягонае сэрца. Гам валадару цяпер я. Толькі я! Ты чуеш, памыйніца!»
«Яшчэ паглядзім»,— нехта другі нашэптвае Нінцы на вуха.
«Яшчэ паглядзім»,— паутарае яна.
«Наш Тварэц сапраўдны і адзіны Гаспадар душы і цела Вілена»,— той жа лагодны голас нашэптвае дзяўчыне. Яна ўпэўнена і цвёрда паўтарае гэтыя словы.
«Трымай жа, лахудра!» Нінку апякло агнём, перахапіла дыханне, а ў вачах паплылі каляровыя кружэлкі...
— Табе дрэнна, дзетка? Падымайся, глыбей падышы,— над дзяўчынай схілілася маладжавая жанчына ў манаскім адзенні.— Давай я дапамагу.— Жанчына ўзяла пад локаць Нінку.— Прысланіся спіной да сцяны і дышы, глыбей дышы, дзетка,— угаворвала манашка ў белай хусцінцы з вышытым крыжыкам пасяродку матэрыялу.
— Пайшлі на прыступкі, там свяжэйшае паветра, пастаім разам, і табе палепшае.— Жанчына лёгенька дакранулася мяккай і ласкавай далонню да Нінкінай галавы, паправіла валасы на яе лбе.— Цяжкае цяпер жыццё, дзетка, ой, цяжкае. Але ўсё Ў руках Гасподніх. Вось і паружавелі ў цябе крышку шчочкі! Ператамілася ты, дзяўчынка мая. Трэба сілы і вытрымкі ва Усявышняга прасіць. Маліцца трэба, не абмінаць храма Божага. Ён усё бачыць, не пакідае абяздоленых у бядзе. Я кожны дзень стаю вось тут, у гэтым пераходзе, збіраю ахвяраванні добрых людзей на будаўніцгва і аднаўленне Гасподніх храмаў на нашай спакутаванап зямлі. Счарсцвеў свет, у некаторых людзеп сэрцы камянямі сталі, вынішчаецца у іх даорага і спачуванне чорнай злосцю ды зайздрасцю. А ўсё гэта ад бездухоўнасці і бязвер’я. Маліццатрэба са шчырасцю і аддана, а жыць не толькі для жывата свайго, а і для душы, для тых, хто побач з намі. Вось так, мілая мая.
Нінцы сапраўды стала лепш побач з манахіняй, у яе пакрыху святлела ў галаве, праяснялася. Вось толькі варожы і настойлівы голас канчаткова не знікаў, даймаў мозг, блытаў думкі.
«Пра якія храмы гэтая авечка гаворыпь?! Ха-ха! Яна збірае нясвежыя паперчыны грошай для сыгнага стала барадатых ёлупняў. Для кплі іншамарак модных мадэляў і будаўніцтва палацаў-асабнякоў для гульбішчаў і папоек з такімі сцервамі, як ты, шлюшка. Вось так яно, ага. Вілен своечасова разабраўся ў гэтым, пайшоў па правільнап дарозе. I ты, шлюндра. алчатся. не турбуй хлопца».
«Згінь, нечысць! Правакатар заёрзаны!»
«Вах-вах, слабенькая і закланная курачка кіпцюркі высоўвае. Поркайся пакуль у смецці, твой час яшчэ прыйдзе. Слухай звіхнутую старуху».
— Госпадзі, абарані мяне! — вырвалася з губ Нінкі.— Не пакінь Вілена ў бядзе.
— Правільна, дзяўчынка. Усе нашы помыслы павінны быць звернуты да нашага Спасіцеля. Не саромейся, перахрысціся,— падахвочвала манашка.— Вось так. І другі, і трэці разок. Ачысці душу сваю. Выкарчуй з яе ўсё дрэннае. Дай запоўніцца Гасподнім святлом. Табе далёка дахагы ехаць? Дамоў ты сама дабярэшся? — заклапочана спытала жанчына, не адрываючы позірку ад твару Нінкі.
— У мяне нямашака дому. Без вугла я, не маю аніякага даху над сваёй галавою.
— Госпадзі ты мой! — уздыхнула манашка.— Усё коціцца да незварогнага канца свету. I дзе ж ты ночы бавіш. дзіцятка?
— Там. дзе яна застае, а найбольш — на вакзале. Чыгуначным. Летняй парой і увосень там суха, дажджы не даймаюць. а зімою цёнла. без маразоў. Жыць можна,— наснрабавала ўсміхнуцца маладая бамжыха.
— I паслухай: кватэра мая тут недалёчка. Пайшлі паабедаем, гарбаткі пап ём з зёлак. Яна пахучая і духмяная. Адпачнешкрых. Пагамонім пра тое-сёе, пачакаем, пакуль зусім добра сябе не адчуеш, пакуль не палепшае, каб зноў на свет Божы весялей зірнуць. Ну, што? Пайшлі?
Дзяучына згодна кіўнула галавою.
Сонца на вуліцах увабралася ў самую сілу. Разамлелыя прахожыя павольна крочылі па разагрэтых асфальтаваных дарожках трату ар ау. Здавалася, што ніхго і нікуды не спяшаецца. Вось толькі каля кіёскау з квасам стаялі нецярплівыя і доўгія чэргі. Усім хацелася ахалодзіць нутро рэзкаватым і прахалодным напоем. збіць жару ў целе.
— Вам не спякотна ў такой апратцы? — нясмела спытала Нінка ў новай знаёмкі.
— Ды не. Я ўжо прывыкла. Адзежа мая лёгенькая ў спёку і цёплая ў сцюжы. Але для тых, хто выбірае на гэтай зямлі сцежку, якая прыводзіць да Госпада. А ў цябе ж і цёплы світарок на плячах. Апратная ты, дзяўчынка мая, калі не ведаеш. то нізашто не скажаш, што жывеш як прыйдзецца. Стамілася ўжо ісці? Яшчэ крышку, внь за тым гастраномам мая кватэрка на сёмым паверсе. Невялічкая яна, аднапакаёвая. А мне больш і не трэба, хапае. Але, зусім забылася. як жа хоць завешся ты?
— Нінка.
— Прыгожае імя. А мяне можаш клікаць цёткай Марынай. калі хочаш, то Марынай Сямёнаўнай.
Яны ўвайшлі ў пад’езд. Шкло на акенцы ўваходных дзвярэй пабіта, з шыбіны тырчаць восгра-разучыя асколкі. Над паштовымі скрынкамі, што густа развешаны на сцяне першага паверха, чорныя поцягні дымнай копаці.
«I тут паляць маладыя смаркачы газеты і пісьмы сваіх жа суседзяў. Паўсюль аднолькава: што каля вакзала. што ў глыбіні горада. А там жа прывакзальшчыкі віняць ва ўсім нас, бамжоў. Елупні. Самі сабе гадзяць. а спіхваюць на тых, хто ні слыхам ні духам таго не рабіў»,— Нінка ўздыхнула.